У Польшчы з'явіўся B-1B Lancer – амерыканскі звышгукавы стратэгічны бамбавік з крылом змянянай стрэлападобнасці. Самалёт, які можа забраць на борт 60 тон узбраення, быў заўважаны ў небе над Варшавай у суправаджэнні польскіх знішчальнікаў МіГ-29 і F-16.
Факт знаходжання стратэгічнага бамбавіка ў паветранай прасторы Польшчы пацвердзіла прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сіл краіны падпалкоўнік Арʼядна Валыньска. Адначасова яна адмовілася назваць мэту палёту B-1B Lancer над Польшчай.
Амерыканскі бамбавік час ад часу зʼяўляецца ў небе над Еўропай – нядаўна яго бачылі ў Эстоніі.
B-1B Lancer – гэта распрацоўка кампаніі Rockwell International. Першы палёт самалёт адбыў у 1974 годзе, на ўзбраенні ВПС ЗША знаходзіцца з 1984 года. Радыюс яго дзеяння складае 12 тыс. км. Актуальна ў ВПС ЗША службу нясуць больш за 60 машын.
Плануецца, што ў шэрагах амерыканскай авіяцыі яны застануцца да 2040 года.
B-1B Lancer прымалі ўдзел у ваенных аперацыях, у прыватнасці, у былой Югаславіі, Афганістане і Іраку.
вс