Беларуская Служба

«Права і справядлівасць» прапануе новую форму галасавання ў выбарах

12.05.2020 09:04
У прэзідэнцкіх выбарах 2020 году галасаванне будзе адбывацца ў выбарчых участках, але таксама будзе магчымасць прагаласаваць па пошце.
   -
Міністр у канцылярыі прэм’ер-міністра Лукаш Шрайбер PAP/Marcin Obara

У прэзідэнцкіх выбарах 2020 году галасаванне будзе адбывацца ў выбарчых участках, але таксама будзе магчымасць прагаласаваць па пошце. Гэта запіс новага законапраекту аб прэзідэнцкіх выбарах кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».

Новы дакумент адмяняе папярэдні дакумент, які прадугледжваў, што ў сёлетніх выбарах галасаванне павінна адбывацца выключна поштай.

Нагадаем, 10 траўня не адбылося галасавання ў прэзідэнцкіх выбарах. У нядзелю Дзяржаўная выбарчая камісія сцвердзіла, што ў выбарах 10 траўня не было магчымасці галасавання на кандыдатаў. На працягу двух тыдняў пасля прыняцца дакументу спікер Сейму павінна абвясціць новую дату выбараў.

Згодна з законапраектам кіроўнай партыі, кандыдаты, зарэгістраваныя Дзяржаўнай выбарчай камісіяй, будуць лічыцца зарэгістраванымі ў выбарах з новай датай.

-Законапраект аб галасаванні ў прэзідэнцкіх выбарах выходзіць насустрач чаканням апазіцыі і прадугледжвае вяртанне поўнай ролі Дзяржаўнага выбарчага камітэту ў выбарчым працэсе, – зазначае міністр у канцылярыі прэм’ер-міністра Лукаш Шрайбер.

Законапраект аб спосабе галасавання ўчора вечарам паступіў у Сейм.

ав