За фальшыя бомбавыя трывогі падчас леташніх выпускных экзаменаў у Польшчы адказваюць расійскія спецслужбы. Партал RMF24.pl піша, што пра гэта сведчаць першыя высновы польскіх следчых. –Следчыя кажуць пра расіян, спасылаючыся на аналіз інтэрнэт-спалучэнняў, у прыватнасці, аналіз зместу электронных лістоў з фальшывай інфармацыяй што прывяло следчых на серверы ў Санкт-Пецярбурзе, – чытаем у артыкуле.
Было высветлена, што серверы ў мінулым выкарыстоўваліся для рассылкі рознай інфармацыі, якая павінна была выклікаць блытаніну ў розных частках свету. Удалося таксама высветліць аўтараў цэлай акцыі – гэта асобы, зарэгістраваныя на акаўнтах ГРУ, расійскай вайсковай выведкі – піша RMF24.pl.
Былы кіраўнік Аегнцтва выведкі Гжэгаж Малэцкі мяркуе, што кібератака на леташнія выпускныя экзамены «выглядае як элемент гібрыднай вайны Расіі супраць Польшчы».
ав