У чацвер у Варшаве будуць адчыненыя спартыўныя аб'екты на адкрытым паветры, паведаміў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі. У сваю чаргу ў панядзелак, 18 мая, пачнуць працу яслі і дзіцячыя садкі.
Паводле мэра Варшавы, у кожнай дзіцячай групе будзе не больш чым 12 дзяцей – згодна з урадавымі рэкамендацыямі. На патрэбы дашкольных дзіцячых устаноў са сталічнага бюджэту закуплена, у прыватнасці, 3 млн аднаразовых пальчатак, 320 тыс. масак, 20 тыс. масак-экранаў і 3,5 тыс. аднаразовых халатаў.
Рафал Тшаскоўскі таксама паведаміў, што што цягам апошняга тыдня ў сталіцы азанаванне было праведзенае ў 1 тыс. абʼектаў, у тым ліку на 270 дзіцячых пляцоўках у дзіцячых садках і яслях.
Краіна пакрысе выходзіць са сціслага эпідэміялагічнага стану. Так, 4 мая Поьшча адкрыла гандлёвыя цэнтры і гасцініцы, некаторыя іншыя абʼекты гандлю і паслугаў. Надалей закрыты шэраг устаноў, напрыклад, цырульні і касметычныя кабінеты, а пункты грамадскага харчавання могуць працаваць толькі па формуле «на вынас».
вс