Пачаліся браніраванні летніх адпачынкаў, аднак праз пандэмію многія палякі яшчэ не ведаюць, калі паедуць у адпачынак, але 90% апытаных ужо ведаюць, што правядуць лета ў Польшчы, піша партал Puls Biznesu.
Партал прадставіў гэтыя высновы, грунтуючыся на даследаваннях, праведзеных на 10 тыс. наведвальнікаў гатэляў.
Больш за палову зробяць стаўку на гатэлі, якія стартавалі з 4 траўня, хоць і ў абмежаваным рэжыме – без басейнаў, спа-салонаў і рэстаранаў. Дадзеныя ўстановы ўсё адно паступова пачынаюць запаўняцца гасцямі.
З даследавання, на якое спасылаецца выданне, вынікае, што 79,8% палякаў плануюць адпачынак, нягледзячы на пагрозу каранавіруса. 92,9% рэспандэнтаў заяўляюць, што правядуць адпачынак у Польшчы, хоць траціна адначасова разглядае магчымасць паездкі за мяжу.
PR/эж