Беларуская Служба

Эпідэмія каранавіруса ў Польшчы згасае

14.05.2020 11:19
У выніку Covid-19 памёр 861 жыхар Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/Andrzej Grygiel

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі, адказваючы на пытанні ў адной з радыёстанцый Польшчы, пацвердзіў словы прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага аб тым, што краіны выйграе барацьбу з каранавірусам і знаходзіцца ў лепшым становішчы, чым раней.

Міністр Шумоўскі пераконвае, што калі ўзровень рэпрадукцыі віруса, які паказвае, колькі людзей заражае сярэднестатыстычны носьбіт хваробы, падае ніжэй за адзін, то эпідэмія пачынае згасаць.

- На дадзены момант у нас гэты паказнік складае 0,92%, так што гэта крыху ніжэй за 1. Аднак калі мы не будзем трымаць дыстанцыю, не будзем паводзіць сябе разумна, то рост ліку заражаных можа падскочыць.

Лукаш Шумоўскі дадаў, што ў многіх краінах пасля зняцця часткі абмежавальных захадаў, паказнік рэпрадукцыі віруса крыху вырас. Як падкрэсліў міністр аховы здароўя, калі ў Польшчы будзе зафіксаваны радыкальны скачок гэтага індыкатара – могуць быць адноўленыя сацыяльныя абмежаванні.

У Польшчы станам на раніцу 14 траўня, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя налічвалася 17 204 носьбіта каранавіруса. У выніку Covid-19 памёр 861 жыхар Польшчы.

TVP/TVN/эж