Беларуская Служба

Больш за 130 тысяч хатніх гаспадарак разлічваюць скарыстацца праграмай «Чыстае паветра»

14.05.2020 14:38
У рамках гэтай праграмы можна атрымаць да 5 тысяч долараў на тэрмамадэрнізацыю будынкаў або на замену крыніцаў цяпла.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Zoran Photograph

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сумесна з міністрам па справах клімату Міхалам Курыткам вылучылі новыя перадумовы ўрадавай праграмы «Чыстае паветра». Прэзідэнт паведаміў, што з гэтага часу праграмай змогуць карыстацца і менш заможныя людзі.

Анджэй Дуда нагадаў, што ўрадавая праграма «Чыстае паветра» рэалізуецца з 2018 года:

-Станам на сёння было зарэгістравана каля 132 тысяч заяваў на дафінансавання тэрмамадэрнізацыі або змены крыніцаў цяпла. Аднак, мы ўвесь час працуем над гэтай праграмай. Каб дадзеная ўрадавая праграма была больш даступнай. Дзеля гэтага мы і сустракаемся.

Праграма «Чыстае паветра» накіравана на паляпшэнне якасці паветра і скарачэнне выкідаў парніковых газаў за кошт замены традыцыйных крыніцаў цяпла на больш экалагічныя. У рамках гэтай праграмы можна атрымаць да 5 тысяч долараў на тэрмамадэрнізацыю будынкаў або на замену крыніцаў цяпла.

IAR/эж