Беларуская Служба

У Польшчы ўзнавілі працу рэстараны, кафэ і бары

18.05.2020 16:06
Кліенты гастранамічных устаноў павінны будуць насіць маскі да моманту, пакуль не сядуць за свой столік.
    ,
У Польшчы ўзнавілі працу рэстараны, кафэ і барыPAP/Marcin Bielecki

У панядзелак, 18 мая, у Польшчы ўзнавілі працу рэстараны, кафэ і бары. Гэта стала магчымым у рамках трэцяга этапу зняцця абмежаванняў, выкліканых пандэміяй каранавіруса.

Кліенты гастранамічных устаноў павінны будуць насіць маскі да моманту, пакуль не сядуць за свой столік. Адлегласць паміж столікамі павінна быць мінімум 2 метры. Ва ўстанове грамадскага харчавання зможа знаходзіцца 1 чалавек на 4 квадратныя метры плошчы.

Сёння таксама адкрыліся цырульні і салоны прыгажосці. Гэтыя ўстановы, так як і гастранамічныя, могуць вярнуцца да працы пры ўмове выканання ўсіх санітарных нормаў на перыяд эпідэміі.

У рамках другога этапу зняцця абмежаванняў 4 мая змаглі аднавіць працу музеі, мастацкія галерэі, бібліятэкі, архівы і кнігарні ў гандлёвых цэнтрах.

вс