У сотую гадавіну з дня нараджэння Яна Паўла II пасол Германіі ў Польшчы Рольф Нікель перадаў фрагмент Бярлінскай сцяны Варшаўскаму музею Яна Паўла.
Пасол заявіў, што перадача фрагмента Бярлінскай сцяны Варшаўскаму музею Яна Паўла II і прымаса Вышынскага – гэта падзяка за ўклад Папы ў мірныя змены, якія адбыліся ў Еўропе і свеце ў 20 стагоддзі. Пасол падкрэсліў, што менавіта Ян Павел II даў надзею і сілы на перамогу свабоды, а сам польскі Папа зʼяўляецца сімвалам гэтай свабоды.
Падчас цырымоніі прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі зазначыў, што Ян Павел II верыў, што нацыі прызначаны для свабоды. Кіраўнік урада нагадаў, што камунізм абрынуўся дзякуючы Салідарнасці, якая зʼявілася пад уплывам пантыфіка.
Прысутны на цырымоніі ўручэння фрагмента Бярлінскай сцяны мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ніц заявіў, што Сцяна зʼяўляецца сімвалам таго, што адбылося падчас пантыфікату Яна Паўла II.
юл