Беларуская Служба

Колькасць медычных даследаванняў у Польшчы павялічылася трох кроць

20.05.2020 09:25
Сёлета Агенцтва медычных даследаванняў Польшчы выдаткуе на сваю дзейнасць больш за 100 млн еўра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/HANNAH MCKAY / POOL

Год таму ў Польшчы было створана Агенцтва медычных даследаванняў, а ў апошнія месяцы значна павялічылася колькасць клінічных выпрабаванняў. Акурат сёння – 20 траўня, адзначаецца Міжнародны дзень клінічных выпрабаванняў.

Старшыня Агенцтва медычных даследаванняў Польшчы Радаслаў Серпіньскі сказаў, што за год колькасць некамерцыйных клінічных выпрабаванняў у Польшчы вырасла ў тры разы, сёлета іх будзе каля 50:

- Клінічныя даследаванні, як камерцыйныя так і дзяржаўныя адкрываюць перад пацыентамі магчымасці скарыстацца, самымі сучаснымі методыкамі лячэння. Клінічныя даследаванні не раз даюць шанец на жццё.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса ў Агенцтва медычных даследаванняў паступіла каля 100 заявак на вывучэнне COVID-19. Сёлета Сёлета Агенцтва медычных даследаванняў Польшчы выдаткуе на сваю дзейнасць больш за 100 млн еўра.

IAR/эж