Беларуская Служба

У Польшчы ад COVID-19 выздаравела больш за 40% усіх пацыентаў

21.05.2020 17:02
Працэнт тых, хто перамог COVID-19 у Польшчы, перавышае сярэднія паказчыкі ў свеце.
   COVID-19    40
У Польшчы ад COVID-19 выздаравела больш за 40% усіх пацыентаўPAP/Maciej Kulczyński

У Польшчы ад хваробы COVID-19, якую выклікае каранавірус SARS-CoV-2, выздаравела больш за 40% усіх пацыентаў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя краіны Януш Цяшыньскі. Паводле апошніх дадзеных міністэрства, поўнасцю ад хваробы ўдалося вылечыць 8452 чалавек.

Намеснік міністра аховы здароўя таксама адзначыў, што працэнт тых, хто перамог COVID-19 у Польшчы, перавышае сярэднія паказчыкі ў свеце.

Паводле Цяшыньскага, калі падлічыць колькасць смяротных зыходаў на 1 млн жыхароў, то па гэтым паказчыку Польшча знаходзіцца ў апошняй чвэрці сярод краін ЕС. Лепш сітуацыя выглядае толькі ў тых краінах, якія практычна не былі закранутыя пандэміяй, сказаў віцэ-міністр.

Паводле стану на 21 мая ў Польшчы пацверджаны 19983 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. З пачатку эпідэміі ў краіне ад хваробы COVID-19 памерлі 965 чалавек.

вс