Парламенцкая фракцыя „Левыя” звярнуліся да ўрада з просьбай праверыць на COVID-19 усіх супрацоўнікам навучальных устаноў, якія вяртаюцца да працы ў выніку зняцця наступных абмежаванняў, уведзеных у сувязі эпідэміяй.
Намеснік кіраўніка парламенцкай фракцыі „Левыя” Томаш Трэла (Tomasz Trela) заявіў у Сейме, што без абавязковых тэстаў можа даходзіць да некантраляваных успышак эпідэміі.
Мы заклікаем праверыць на каранавірус усіх супрацоўнікаў навучальных устаноў. Кожны чалавек павінен прайсці тэст на антыцелы да COVID-19 перад пачаткам працы.
Палітык дадаў, што Міністэрства аховы здароўя павінна прыняць план правядзення агульнанацыянальных тэстаў у бліжэйшыя месяцы, які дазволіць выключыць некантраляванае распаўсюджванне каранавіруса.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія дні санітарныя службы рабілі каля 20 тысяч тэстаў у дзень.
аз