Раней міністр нацыянальнай абароны Мар’юш Блашчак паабяцаў дакупіць самаходныя мінамёты Rak «у бліжэйшыя тыдні». Цяпер стала вядома, што гаворка ідзе пра 40 самаходных мінамётаў і 20 камандных машынаў. Гэта азначае што яшчэ пяць ротных агнявых модуляў пападуць на ўзбраенне Войска Польскага, пішуць на сайце абарончай тэматыкі defence24.pl.
Падпісанне дамовы на пакупку гэтага абсталявання адбываецца ў пятніцу, 22 траўня, на тэрыторыі 15-ай Гіжыцкай Механізаванай Брыгады. Гэта месца, верагодна, абрана не выпадкова, улічваючы, што самаходнымі мінамётамі Rak ужо ў значнай ступені ўзброены часткі на захадзе Польшчы, а цяпер іх сталі накіроўваць і на ўсходнія рубяжы краіны. Новыя самаходныя мінамёты паступяць у падраздзяленні Войска Польскага з 2022-2024 гадах. У цяперашні час польская армія мае 64 самаходныя мінамёты тыпу Rak.
Нагадаем, Rak – гэта самаходны мінамёт калібру 120 мм на шасі БТР Rosomak, ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 12 км, а пра пакупку 40 гэтых машынаў польскай арміяй пісаў партал defence24.pl.
эж