Беларуская Служба

Паліцыя падсумавала суботні пратэст прадпрымальнікаў у Варшаве

24.05.2020 16:26
Паліцыя падкрэслівае, што ўчарашняе мерапрыемства не было зарэгістравана, таму яно адбывалася нелегальна.
   , 23.05.2020
Пратэст прадпрымальнікаў у Варшаве, 23.05.2020фота: PAP/Radek Pietruszka

Паліцыя падсумавала суботнія пратэсты ў Варшаве. Падчас учарашняга так званага страйку прадпрымальнікаў у сталіцы паліцыя затрымала 7 чалавек, у тым ліку ініцыятара мерапрыемства, кандыдата ў прэзідэнты Паўла Танайну (Paweł Tanajno).

Прэс-сакратар Сталічнай камендатуры паліцыі Сыльвэстэр Марчак (Sylwester Marczak) адзначыў, што былі затрыманыя два чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку, а таксама тры асобы, якія адмовіліся прадставіцца. «Калі казаць пра пакаранні ўдзельнікаў, то 180 заяваў было накіравана ў санстанцыю, а звыш 80 заяваў мы падалі ў суд на ўдзельнікаў пратэстаў, таксама сем штрафаў былі выпісаныя паліцэйскімі», – дадаў Марчак.

Паліцыя падкрэслівае, што ўчарашняе мерапрыемства не было зарэгістравана, таму яно адбывалася нелегальна.

ІАР ПР/нг