У Польшчы падае колькасць заражаных каранавірусам і смяротнасць ад COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны. За апошнія суткі колькасць носьбітаў каранавіруса SARS-CoV-2 павялічылася толькі на 90 чалавек, памёр адзін пацыент.
Агулам па краіне налічваецца 21 тыс. 326 носьбітаў каранавіруса. Ад хваробы COVID-19, якая можа развіцца ў выніку SARS-CoV-2, у Польшчы памерла 996 чалавек, 9 194 чалавекі выздаравелі.
вс