У Польшчы падае колькасць заражаных каранавірусам і смяротнасць ад COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны. За апошнія суткі колькасць носьбітаў каранавіруса SARS-CoV-2 павялічылася на 148 чалавек, смяротных ахвяр няма. Агулам па краіне налічваецца 21 тыс. 440 носьбітаў каранавіруса. Ад хваробы COVID-19, якая можа развіцца ў выніку SARS-CoV-2, у Польшчы памерла 996 чалавек, 9 276 чалавек выздаравелі.
Раней паведамлялася, што ў Польшчы ў выніку COVID-19 за суткі памёр адзін пацыент, аднак пазней Мінздароўя абвергнула гэтае паведамленне.