Пачынаючы з сённяшняга дня вучні 1-3 класаў могуць вяртацца ў школу, паведаміў міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі. Ён запэўніў, што міністэрства прыняло ўсе меры для забеспячэння бяспекі навучэнцаў і выкладчыкаў.
Дарʼюш Пянткоўскі расказаў, што рашэнне аб вяртанні ў школу было прынятае пасля кансультацый з міністрам аховы здароўя і галоўным санітарным інспектарам Польшчы. Вучоба пачынаецца пры захаванні адпаведных санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Так, колькасць дзяцей у групах істотна скарочаная – паводле рэкамендацый, іх павінна быць не больш за 14 чалавек. Будзе абмежаванае знаходжанне школьнікаў у калідорах, сталоўках, спартзалах і на спортпляцоўках.
Вучні 8-х класаў (апошні клас базавай школы) і 12-х класаў (апошні клас сярэдняй школы) таксама часткова вернуцца ў навучальныя ўстановы сёлета. Для іх будуць арганізаваныя дадатковыя кансультацыі па экзаменацыйных тэмах. Астатнія школьнікі да канца году будуць працягваць вучыцца дыстанцыйна.
вс