Беларуская Служба

Метро ў Варшаве будзе пашыранае

25.05.2020 18:06
Мазавецкі ваявода прыняў рашэнне аб размяшчэнні апошняй, заходняй часткі другой лініі метро ў Варшаве.
  .
Метро ў Варшаве.Photo:3005398 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Мазавецкі ваявода прыняў рашэнне аб размяшчэнні апошняй, заходняй часткі другой лініі метро ў Варшаве. Яна будзе праходзіць праз сталічны раён Бемова (Bemowo) у кірунку Караліна(Karolin).

Гэта аснова для далейшых будаўнічых работ на гэтым участку. Паводле ваяводы Канстанціна Радзівіла (Konstanty Radziwiłł), рашэнні былі вынесены без затрымкі.

Апошні адрэзак будзе пачынацца планаванай станцыяй пад назвай „Сілескіх паўстанцаў” (Powstańców Śląskich) і заканчвацца тэхнічнай станцыяй„Моры”. Яго даўжыня складзе менш чым чатыры кіламетры.

У канцы мінулага года кампанія „Metro Warszawskie” падпісала кантракт на праектаванне й будаўніцтва апошняй часткі другой лініі сталічнага метро з кансорцыумам Astaldi i Gulermak. Работы па будаўніцтве гэтага ўчастка павінны быць завершаны да канца 2022 года альбо ў 2023 годзе.

аз