Беларуская Служба

Прапускная здольнасць польскага газавага тэрмінала будзе павялічаная

24.06.2020 11:03
Адпаведнае пагадненне аб пашырэнні тэрмінала імя прэзідэнта Леха Качыньскага будзе падпісанае сёння ў Варшаве.
         2018 e.
Тэрмінала звадкаванага прыроднага газу імя прэзідэнта Леха Качыньскага ў 2018 годзe.By Zdjęcie to zostało zrobione przez użytkownika Radosław Drożdżewski (Zwiadowca21) - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69748885

Кампанія Polskie LNG ад Групы Gaz-System і кіраўніцтва Марскіх партоў Шчэцін і Свінауйсце А.Т. падпішуць у Варшаве два кантракты адносна пашырэння Тэрмінала звадкаванага прыроднага газу імя прэзідэнта Леха Качыньскага.

Гаворка ідзе пра будаўніцтва другой набярэжнай і трэцяга газасховішча. Інвестыцыя павінна быць завершаная да 2023 года.

 Акрамя ўладаў кампаніі, у цырымоніі прымуць удзел упаўнаважаны ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі(Piotr Naimski) і міністр марской эканомікі і рачнога флоту Марэк Грубарчык(Marek Gróbarczyk).

24 лютага бягучага года кампанія Polskie LNG падпісала пагадненне з PORR і TGE Gas Engineering аб пашырэнні ўстаноўкі для рэгазіфікацыі звадкаванага газу ў Свінауйсце да канца 2021 года. У выніку гадавая прапускная здольнасць тэрмінала вырасце на 50 працэнтаў, то бок да 7,5 млрд кубаметраў.

Згаданая інвестыцыя з'яўляецца часткай палітыкі павышэння энергетычнай бяспекі Польшчы і рэгіёна.

аз