У аўтобусе знаходзілася прыкладна 40 чалавек, з якіх 23 пацярпелі. Гарадскі аўтобус пераадолеў бакавыя бар'еры аўтастрады S8 і ўпаў з вышыні каля 5 метраў. Міністр аховы здароўя Польшчы паведаміў, што 1 чалавек загінуў, а 5 знаходзяцца ў цяжкім стане.
Каля эстакады, дзе адбылася аварыя, працуе палявы шпіталь, дзе на месцы аказваецца дапамога менш параненым пасажырам.
Прычыны аварыі пакуль невядомыя, - кажа прадстаўнік Пажарнай варты Мазавецкага ваяводства Караль Кежкоўскі:
-Аўтобус раздзяліўся на дзве часткі. Задняя частка засталася вісець на аўтастрадзе S8, а перад упаў з вышыні некалькіх метраў і ляжыць каля Вісластрады.
Сярод параненых ёсць дзіця, якое было дастаўлена на верталёце хуткай дапамогі ў шпіталь. Вядома, што аўтобус быў адносна новы, а яго кіроўца дасведчаны.
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.
IAR/PAP/эж