На працягу двух тыдняў гэта ўжо другі кіроўца гэтага прадпрыемства, які выклікаў ДТЗ пад уздзеяннем наркотыкаў.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне Беляны. Кіроўца гарадской аўтобуснай лініі 181 наехаў на чатыры прыпаркаваныя аўтамабілі і на электрычны стоўб. Адзін чалавек, пасажырка аўтобуса, была адвезена ў больніцу з агульнымі траўмамі.
Паліцыя праверыла цвярозасць кіроўцы, тэст даў адмоўны вынік. 25-гадовага кіроўцу аўтобуса таксама правялі на іншыя наркатычныя рэчывы. Выявілася, што кіроўца быў пад уздзеяннем метамфетаміну.
Гэта другі падобны выпадак з удзелам кіроўцы пад уплывам наркотыкаў, які працуе ў Arriva.
25 чэрвеня вадзіцель аўтобуснай лініі 186 выклікаў ДТЗ на мосце Грота-Равецкага ў Варшаве, у выніку якога загінуў пасажыр, а яшчэ чатыры пасажыры атрымалі цяжкія траўмы. Томаш У., які кіраваў аўтобусам пад уздзеяннем амфетамінаў, арыштаваны.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ўскладае адказнасць за гэтую сітуацыю на мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, які зʼяўляецца кандыдатам на прэзідэнта Польшчы ў другім туры галасавання.
яс