Беларуская Служба

Тшаскоўскі сустракаецца з выбаршчыкамі на Захадзе Польшчы, Дуда – на ўсходзе краіны

08.07.2020 12:11
Выбарчая кампанія перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы заканчваецца ў пятніцу апоўначы.
Рафал Тшаскоўскі на сустрэчы з выбарцаміPAP/jakub Kaczmarczyk

Анджей Дуда наведаў Палескі нацыянальны парк Анджей Дуда наведаў Палескі нацыянальны парк

Дзейсны прэзідэнт Анджэй Дуда наведаў Палескі нацыянальны парк ва ўсходняй частцы Польшчы. Галоўнай тэмай была экалогія. Паводле Дуды, прамысловае развіццё павінна ісці ў пары разам з дбайнасцю аб навакольным асяроддзі. «Я заўсёды выступаў супраць прыватызацыі лясоў», казаў ён на сустрэчы з леснікамі.

- Вельмі шмат аб гэтым гаварылі падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі. Памятаем, што былі планы прыватызаваць прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы». Я вельмі рады, што гэтыя ідэі не адлюстраваліся ў польскай юрыдычнай сістэме. I я рады, што «Дзяржаўныя лясы» застаюцца магутным дзяржаўным прадпрыемствам і упраўляюць нацыянальным дабром усяго грамадства, народу, і дзяржавы, то бок нашым лесам.


Рафал Тшаскоўскі на сустрэчы з выбарцамі Рафал Тшаскоўскі (P) на сустрэчы з выбарцамі

У сваю чаргу апазіцыйны кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі у мясцовасці Тшцянка ў Велькапольшчы на захадзе краіны патрабаваў ад прэзідэнта падрабязнай інфармацыі адносна актаў памілавання.

- Памілаванне з'яўляецца вельмі важнай часткай прэзідэнцтва і патрэбна, каб гэтая сістэма была як мага больш празрыстай. Для мяне важна атрымаць інфармацыю, ці ў спісе памілаваных былі людзі, звязаныя з партыяй «Права і справядлівасць», каб было выразна бачна, якімі крытэрамі кіруецца прэзідэнт, прымаюмучы настолькі адказныя рашэнні.

Анджэй Дуда наведае яшчэ сёння, між іншым, горад Бяла-Падляска, а Рафал Тшаскоўскі Гожув Велькапольскі.

яс