Кандыдат у прэзідэнты ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафал Тшаскоўскі заявіў, што не з’яўляецца прыхільнік увядзення абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19. Падчас прэс-канферэнцыі палітык запэўніў, што не будзе імкнуцца да ліквідацыі сацыяльных праграм, уведзеных урадам партыі „Права і справядлівасць”. Ён таксама нагадаў пра ўвядзенне новых сацыяльных прапановаў.
- Я кажу выразна, што да цяперашніх праграмаў павінны быць дададзеныя бясплатныя яслі і дзіцячыя садкі. Прапаную таксама па 200 злотых дапамогі для кожнай жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Пра падрабязнасці можна будзе гаварыць, толькі пасля азнаямлення з сітуацыяй дзяржаўнага бюджэту. Таму спачатку я планую склікаць Кабінетную раду.
Да другога тура прэзідэнцкіх выбараў засталіся тры дні. А паўночы ў пятніцу пачнецца выбарчая цішыня.
аз