Сёння апошні дзень уручэння выбарчых пакетаў асобам, якія прымушаныя або жадаюць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах выключна па пошце. Прадпрыемства Польская пошта завяршае дастаўку выбарчых пакетаў. Іх атрымліваюць асобы на каранціне і самаізаляцыі.
Выбарчыя пакеты разносяць камісіі, якія складаюцца з паштальёна і члена групы. 18% усіх пакетаў камісія пастаўляе не ў скрынкі, а асабіста выбарцам, напрыклад, асобам з абмежаванымі магчымасцямі ды людзям, якія прабываюць на каранціне па прычыне кантакту з чалавекам, заражаным каранавірусам. У такім выпадку выбарца можа прагаласаваць на месцы, камісія чакае 10 хвілін, калі выбарца ўкіне пакет у пераносную скрыню для галасавання.
Польская пошта паведамляе, што запоўнены пакет можна вярнуць у адпаведны орган дзяржаўнай адміністрацыі або ў акружную выбарчую камісію ў дзень галасавання – 12 ліпеня, або кінуць у гэтак званую чырвоную паштовую скрынку, але не пазней за 10 ліпеня.
Выбарчыя пакеты захоўваюцца ў закрытых шафах, без доступу неадпаведных асоб. Усе пакеты 12 ліпеня трапяць у акружныя выбарчыя камісіі.
ІАР ПР/нг