Прэзідэнт Анджэй Дуда сказаў, што настолькі высокая яўка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў з'яўляецца выдатным доказам польскай дэмакратыі. Паводле вынікаў экзіт-полаў, дзейны кіраўнік дзяржавы атрымаў 50,4 працэнта галасоў, то бок перамог у другім туры выбараў.
Анджэй Дуда павіншаваў свайго апанента Рафала Траскоўскага з дасягнутым ім вынікам.
- Я дзякую ўсім суайчыннікам, якія пайшлі на выбары, перш за ўсё тым, якія пайшлі галасаваць нягледзячы на розныя перашкоды. Гэткая яўка з’яўляецца доказам нашай дэмакратыі. Я віншую ўсіх з гэткай яўкай. Шчыра віншую таксама Рафала Тшаскоўскага з яго вынікам. Я дзякую таксама яго выбаршчыкам, што яны галасавалі.
Паводле экзіт-полаў, Рафал Тшаскоўскі атрымаў 49,6 працэнта галасоў.
Яўка склала 68,9 працэнта. Апытанне праводзіла інстытут Ipsos.
аз