Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рафал Тшаскоўскі надалей мае надзею на перамогу

12.07.2020 22:06
Супернік Анджэя Дуды чакае больш дакладных вынікаў.
 .
Рафал Тшскоўскі.PAP/Radek Pietruszka

Згодна з экзіт-полам, праведзеным інстытутам Ipsos, кандыдат апазіцыйнай „Грамадзянскай кааліцыі” мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі атрымаў 49,6 працэнта галасоў выбаршчыкаў і такім чынам прайграў прэзідэнту Анджэю Дудзе. Паводле апытання, дзейны кіраўнік дзяржавы атрымаў 50,4 працэнта галасоў.

Пасля абвяшчэння ўступных вынікаў выбараў Рафал Тшаскоўскі заявіў, што ён надалей верыць у сваю перамогу, пры ўмове, што - тут цытата: „галасы будуць правільна падлічаны”.

Рафал Тшaскоўскі пераконваў, што яго перамога – гэта, перш за ўсё, абуджэнне грамадзянскай супольнасці ў Польшчы. Ён падзякаваў выбаршчыкам і ўсім, заангажаваным у яго кампанію.

- Гэта толькі пачатак, паколькі я абсалютна перакананы, што мы пераможам. Ужо не будзе так, як было раней. Мы патрабуем раўнавагі і таго, каб глядзець гэтай уладзе на рукі. Яны (супернікі- рэд.) мелі ўсё – адміністрацыйныя рэсурсы, кучу грошай, прапагандысцкую машыну, а ў нас была толькі грамадзянская супольнасць і здаровы сэнс.

Паводле ўступных вынікаў апытанняў, розніца паміж вынікамі абодвух кандыдатаў складае толькі 0,8 працэнта. Тым часам паводле розных ацэнак, памылка можа складаць 1-2 працэнты. Цяпер усе чакаюць больш дакладных вынікаў.

аз