Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сітуацыя польскіх прадпрыемстваў стабілізуецца

13.07.2020 10:29
У другім квартале бягучага года дзяржава прызначыла на барацьбу з каранакрызісам каля 5 працэнтаў ВУП.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

60 адсоткаў кампаній у Польшчы маюць фінансавыя рэзервы на больш як 3 месяцы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў першыя дні ліпеня Польскім фондам развіцця і Польскім эканамічным інстытутам.

Як падкрэсліў дырэктар Польскага эканамічнага інстытута Пётр Арак(Piotr Arak), сітуацыя з даходамі і попытам нa польскіх прадпрыемствах становіцца ўсё больш стабільнай. Кожная пятая з апытаных кампаній кажа пра новыя заказы. Аналагічным чынам расце таксама продаж.

-Даследаванне паказала, што пасля ўспышкі пандэміі супрацоўнікі не заўважылі істотнага скарачэння працоўных месцаў у сваіх кампаніях. Гэта пацвярджаюць таксама макраэканамічныя дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што ўзровень беспрацоўя ў Польшчы значна не павялічыўся.

Дырэктар Польскага эканамічнага інстытута падкрэсліў, што ў найбліжэйшыя месяцы можа адбыцца павелічэнне занятасці і заробкаў.

У сваю чаргу старшыня Польскага фонду развіцця Павел Борыс (Paweł Borys) адзначыў, што ў другім квартале ў рамках Антыкрызіснага шчыта і Польскага фонду развіцця польская эканоміка атрымала больш за 100 мільярдаў злотых, то бок 5 працэнтаў ВУП. Гэтыя сродкі паспяхова стабілізавалі фінансавае становішча прадпрыемстваў і рынку працы, адзначыў Павел Борыс:

-Апошнія эканамічныя дадзеныя сведчаць пра тое, што антыкрызісныя меры былі эфектыўнымі для забеспячэння выхаду польскай эканомікі з крызісу, выкліканага пандэміяй. Прагнозы Еўракамісіі сведчаць пра тое, што эканамічны спад у Польшчы будзе самым нізкім сярод краін Еўрасаюза.

Паводле 48 адсоткаў апытаных супрацоўнікаў, фінансавая сітуацыя іх працадаўцы не змяніўся ў параўнанні з лютым бягучага года. 10 працэнтаў супрацоўнікаў заяўляюць пра паляпшэнне.

аз