Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Летась службы падслухоўвалі амаль 6 тысяч палякаў

15.07.2020 14:07
Найчасцей з просьбай аб выдачы згоды на падслухоўванне грамадзян у пракуратуру і суды звярталася паліцыя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:blickpixel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле штогадовага дакладу Генеральнай пракуратуры, у мінулым годзе ў Польшчы паліцыя і спецслужбы падслухоўвалі 5 711 чалавек. Даклад толькі што быў адпраўлены ў Сенат.

Паводле дакумента, у 2019 годзе ў пракуратуру і суды паступіла 5839 заяў з просьбай аб выдачы згоды на падслухоўванне грамадзян. Нагадваем, годам раней гэткіх заяў было крыху больш, то бок 6 088. У 2019 годзе суддзі не пагадзіліся на нагляд за 25 асобамі, а пракуратура самастойна адхіліла 103 заявы, паведамляе interia.pl.

Найчасцей з просьбай аб выдачы згоды на падслухоўванне звярталася паліцыя. Гэта тычылася 4 322 выпадкаў. Паводле дакладу, у мінулым годзе ў выніку праслухоўвання былі ўзбуджаныя больш за 1 300 крымінальных спраў.

„Я не здзіўлены, што метад падслухоўвання найчасцей выкарыстоўвае паліцыя. Нагадваю, што функцыянеры кожны год расследуюць каля 800 тысяч злачынстваў”, -  кажа былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі дэпутат Марэк Бярнацкі(Marek Biernacki), якога цытуе tvn24.pl.

На другім месцы па колькасці заяваў апынулася Памежнага варта, а на трэцім – Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро (384 выпадкаў). Паводле каментатараў, у выпадку апошняга ўвагу звяртае рост колькасці гэткіх акцый. Пяць гадоў таму было 205 такіх выпадкаў.

аз