Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас святкавання 610-годдзя Грунвальдскай бітвы заявіў, што Польска-літоўскі саюз даў пачатак Еўрасаюзу.
Паводле кіраўніка польскай дзяржавы , саюз быў першым мірным пагадненнем дзвюх дзяржаў і дзвюх краін, якія хацелі стварыць сваю дзяржаўнасць і пазіцыю ў тагачаснай Еўропе.
- Польска-літоўскі саюз, якія быў вынікам гэтых падзеяў і бітвы, а перш за ўсё ўступлення на польскі трон князя Уладзіслава Ягайлы, быў пачаткам цяперашняга кшталту Еўропы, то бок Еўрасаюза.
У Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года сутыкнуліся польска-літоўскае войска і войска Тэўтонскага ордэна. Гэта была адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы і адначасова сутыкненне дзвюх самых магутных арміі таго часу.
Бітва скончылася перамогай палякаў і іх саюзнікаў, што паспрыяла ўзмацненню пазіцыі польскай дзяржавы і Уладзіслава Ягайлы ў Еўропе.
аз