Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што за апошнія 24 гадзіны ў Польшчы было зарэгістравана 339 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. 6 чалавек памерлі.
Па дадзеных міністэрства, найбольш новых захворванняў зафіксавана ў наступных ваяводстваў: Сілезскага (101), Малапольскага (76), Мазавецкага (31), Падкарпацкага (25), Лодзінскага (22), Ніжнесілезскага (17), Люблінскага (15) і Паморскага (15).
Загінулі: 85-гадовы, 65-гадовы і 86-гадовы мужчыны з Радама, 74-гадовая жанчына з Гданьска, 67-гадовы пацыент з гораду Старахавіцэ і 86-гадовы з Ланьцута. Па дадзеных міністэрства, палова з іх мела іншыя хранічныя захворванні.
Агулам у краіне было выяўлена 39 тысяч 746 выпадкаў заражэння. 1618 чалавек памерла, а 29 924 пацыенты былі вылечаныя.
ІАР ПР/нг