Рафал Тшаскоўскі анансаваў стварэнне новага грамадзянскага руху. Падчас сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Гдыні мэр Варшавы, намеснік кіраўніка права-цэнтрысцкай «Грамадзянскай платформы» і кандыдат ад »Грамадзянскай кааліцыі» на мінулых прэзідэнцкіх выбарах заявіў, што «адных партый недастаткова».
Рафал Тшаскоўскі заклікаў грамадзян да актыўнага ўдзелу ў палітыцы, уступаючы ў палітычныя партыі, і змяняючы іх, робячы больш адкрытымі і дэмакратычнымі, а калі гэтага будзе недастаткова – да ўдзелу ў грамадзянскім руху.
Экс-кандыдат у прэзідэнты адзначыў, што дэталі канцэпцыі прапанаванага ім грамадзянскага руху будуць распрацаваны ўжо ў бліжэйшыя тыдні.
«У канцы ліпеня мы пагаворым пра дэталі, у жніўні – сустрэнемся, каб адсвяткаваць 40-ю гадавіну прафсаюзу «Салідарнасць», у канцы жніўня мы сустрэнемся з мясцовымі чыноўнікамі, а ўжо 5 верасня – створым рух, які дазволіць нам перанесціся ў новую рэальнасць», – заявіў Рафал Тшаскоўскі.
Нагадаем, на прэзідэнцкіх выбарах у мінулую нядзелю Рафал Тшаскоўскі прайграў Анджэю Дудзе з нязначным адрывам у 2% галасоў. За апазіцыйнага кандыдата прагаласавала больш за 10 млн палякаў.
вс