Міністр транспарту Польшчы ў 2011-2013 гадах у папярэднім урадзе цэнтра-правай «Грамадзянскай платформы» і Польскай сялянскай партыі Славамір Н. затрымана супрацоўнікамі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро. Пракуратура абвінавачвае яго ў карупцыі, адмыванні брудных грошай і кіраванні арганізаванай злачыннай групай.
Славамір Н. быў таксама шматгадовым дэпутатам Сейма Польшчы, міністрам у Канцылярыі прэм'ера Польшчы, а з 2016 да 2019 года – кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва аўтамабільных дарог Украіны «Украўтадар». Неафіцыйна паведамляецца, што затрыманне палітыка звязанае з яго працай ва Украіне. Пры расследаванні справы польскія спецслужбы супрацоўнічалі з Нацыянальным антыкарупцыйным бюро Украіны і ўкраінскай пракуратурай.
Па справе праходзяць і былі затрыманыя былы камандзір спецпадраздзялення «Гром» сіл спецаперацый Войска Польскага і адзін з гданьскіх бізнесменаў.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар