Прыкладна сто беларусаў і палякаў зладзіла ў горадзе Познань (захад Польшчы) маніфестацыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Удзельнікі акцыі прайшлі праз цэнтр горада, трымаючы плакаты і лозунгі тыпу «Лукашэнка – прэч», «Жыве Беларусь!» і «Мы выйграем». «Беларусы гатовыя на тое, каб здзейсніць рэвалюцыю», – казалі беларусы, якія прымалі ўдзел у познанскай акцыі.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. На мерапрыемстве ў Познані зазначалася, што падтрымка кіраўніка Беларусі складае 3%. Нягледзячы на гэта, у жніўні ён сілаю хоча выйграць выбары, казалі ўдзельнікі маніфестацыі.
Акцыю ў падтрымку беларусаў асвятлялі мясцовыя СМІ.
вс