Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кракаў інсталюе фотапасткі, каб змагацца з нелегальнымі смеццезвалкамі

21.07.2020 12:36
Штогод у Кракаве ліквідуюць каля 400 нелегальных смеццезвалак. На гэта выдаецца некалькі сотняў тысяч злотых. 
.
.Ben_Kerckx/pixabay.com/CC0

Кракаў мае новую зброю ў барацьбе з тымі, хто выкідвае смецце ў лес і стварае нелегальныя смеццезвалкі. Трынаццаць фотапастак на гэтым тыдні будуць заінсталяваныя ў розных частках гораду. Яны паявяцца ў раёнах, дзе нягледзячы на шматлікія захады муніцыпальнай паліцыі і іншых служб, выкідваюць смецце.

Нелегальныя смеццезвалкі з’яўляюцца праблемай, якая стала вяртаецца - гаворыць Марэк Анёл з муніцыпальнай паліцыі Кракава:

-Можна будзе знайсці ўладальніка аўтамабіля дзякуючы нумарам. Магчыма, удасца высветліць асоб, якія паявяцца на гэтых фотаздымках. Гэта напэўна дапаможа нам вырашыць праблему і, магчыма, пакараць парушальніка.

Штогод у Кракаве ліквідуюць каля 400 нелегальных смеццезвалак. На гэта выдаецца некалькі сотняў тысяч злотых. Фотапасткі з поспехам дзейнічаюць у многіх гарадах на тэрыторыі Польшчы: у Лодзі, Пшэмыслі, Бытаме.

Камеры прыстасаваныя да працы днём і ноччу. Яны ўключаюцца, калі заўважаць рух. Камеры робяць здымкі, на падставе якіх службы ідэнтыфікуюць людзей, якія выкідваюць смецці ў недазволеных месцах. За гэта пагражае штраф ад 500 да 5 тысяч злотых (113-1200 еўра).

ав