Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прызнаныя Польшчы сродкі будуць прызначаныя на малыя і вялікія інвестыцыі

21.07.2020 15:29
125 мільярдаў еўра ў беззваротных датацыях і 34 мільярды еўра пазыкі – столькі атрымае Польшча з Еўразвязу.
Ядвіга Эмілевіч PAP/Wojciech Olkuśnik

Сродкі з фонду адбудовы пасля пандэміі, якія прызнаныя Польшчы, трапяць як да лакальных уладаў, так і будуць прызначаныя на вялікія інвестыцыі – заявіла віцэ-прэм'ер, міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч.

125 мільярдаў еўра ў беззваротных датацыях і 34 мільярды еўра пазыкі – столькі атрымае Польшча з Еўразвязу. Лідары чалецкіх краін дамовіліся ў справе падзелу бюджэту і фонду адбудовы пасля каранавіруса. Кампраміс удалося дасягнуць на пяты дзень перамоваў у Брусэлі. Бюджэт прыняты на бліжэйшыя сем гадоў.

-Гэта будуць сродкі як на дарожную і чыгуначную інфраструктуру ў маштабе цэлай краіны, так і ў лакальным маштабе. Гэта таксама сродкі на энергетычную трансфармацыю, каб мы былі ў стане пастаўляць чыстую і танную энергію як для польскіх прадпрыемстваў, так і для хатніх гаспадарак, - сказала Ядвіга Эмілевіч.

Лідары чалецкіх краін прынялі бюджэт супольнасці на 2021-2027 гады ў памеры амаль трыльёна еўра і фонд адбудовы памерам 750 мільярдаў еўра.

ав