Польскае Міністэрства замежных спраў асудзіла зняволенне на 3,5 гады расійскага гісторыка Юрыя Дзмітрыева. Ён адкрыў месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Кіраўнік таварыства «Мемарыял» у Карэліі быў абвінавачаны ў педафіліі ў дачыненні да сваёй падчарыцы.
Польскае Міністэрства замежных спраў назвала прысуд «чарговым этапам вайны з памяццю, якую вядуць вышэйшыя расійскія ўлады».
-Дзякуючы яго дакладнай працы магчымым стала, між іншым, ушанаванне месцаў забойства ахвяр НКУС у Сандармоху і Чырвоным Бары. Многае сведчыць аб тым, што заслугі ў даследаванні сталінаўскага рэжыму сталі, на жаль, адначасова прычынай пераследу расійскага гісторыка, – чытаем у заяве.
Польскія ўлады дадалі, што «Рэч Паспалітая Польшча паслядоўна выступае супраць усім формам рэпрэсій, у тым у дачыненні да незалежных гісторыкаў».
Юры Дзмітрыеў шукаў масавыя магілы сталінскіх ахвяр з 90-х гадоў, а ў 1997 годзе знайшоў месцы паховін з 30-х гадоў недалёка Медвеж’егорску. У 2015 годзе ён быў адзначаны польскім Залатым Крыжом Адвагі.
ав