Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшаўскія радныя падрыхтавалі ўхвалу аб наданні адной з вуліц імя Леха Качыньскага

23.07.2020 14:35
У Варшаве некалькі гадоў ужо ідзе спрэчка аб наданні вуліцы імя памерлага ў 2010 годзе прэзідэнта Леха Качыньскага.
Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0

Варшаўскія радныя ад партыі «Права і справядлівасць» складуць праект ухвалы ў справе перайменавання Alei Armii Ludowej (Аляе Нацыянальнай Арміі) на вуліцу Леха Качыньскага. Радныя нагадалі, што мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі абяцаў гэта зрабіць пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Пётр Мазурэк зазначае, што радныя кажуць «правяраем» і хочуць дапамагчы споўніць гэтае абяцанне:

-Мы падрыхтавалі праект ухвалы Рады сталіцы, якая вызначае вуліцу памерлага прафесара Леха Качыньскага. Гэта месца, дзе гэтая вуліца ўжо была, у памяці жыхароў яна паспела запісацца. Мы хочам, каб вуліца Леха Качыньскага замяніла назву Алеі Нацыянальнай Арміі. Яе назва, паводле Інстытуту нацыянальнай памяці, павінны быць змененая ў выніку закону аб дэкамунізацыі.

У Варшаве некалькі гадоў ужо ідзе спрэчка аб змене назвы згаданай вуліцы. Такая змена назвы ўпершыню адбылася ў 2017 году. У 2018 годзе была вернутая старая назва.

Бліжэйшае паседжанне Рады Варшавы адбудзецца 30 ліпеня.

ав