Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія паліцэйскія адзначаюць сваё прафесійнае свята

24.07.2020 14:03
92% варшавянаў ацаніла, што яны адчуваюць сябе бяспечна ў тым месцы, дзе жывуць ці працуюць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Soft Light

Польскія паліцэйскія адзначаюць сёння сваё прафесійнае свята. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі падзякаваў супрацоўнікам Сталічнай камендатуры паліцыі і астатнім супрацоўнікам паліцыі за іх штодзённую службу ў карысць жыхароў сталіцы Польшчы.

Тшаскоўскі ў звароце, апублікаваным у сацсетках, нагадаў таксама вынікі апошняга апытання пад назваю «Варшаўскі барометр», у якім вызначаецца жыццё варшавянаў у розных сферах.
«Таксама дзякуючы вашай працы і высілкам паліцэйскіх патрулёў, 92% варшавянаў у апошнім барометры ацаніла, што яны адчуваюць сябе бяспечна ў тым месцы, дзе жывуць ці працуюць», – адзначыў мэр Варшавы.

24 ліпеня ў Польшчы адзначаецца Свята паліцыі, устаноўленае ў 1995 годзе. Яно прыходзіцца ў гадавіну 24 ліпеня 1919 году, калі парламент краіны прыняў закон аб стварэнні дзяржаўнай паліцыі.

нг