У Польшчы адзначаецца 100-я гадавіна стварэння Урада нацыянальнай абароны. З гэтай нагоды прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помнікаў Айцам незалежнасці Польшчы, у тым ліку Вінцэнты Вітасу, які ўзначаліў гэты ўрад.
Стварэнне ўрада нацыянальнай абароны было першым крокам на шляху да перамогі ў Варшаўскай бітве падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 года, – адзначыў Дуда.
24 ліпеня 1920 года Юзэф Пілсудскі прызначыў Вінцэнты Вітаса прэм'ер-міністрам Урада нацыянальнай абароны. Вінцэнты Вітас тады ўпершыню заняў пасаду прэмʼер-міністра Польшчы – пазней ён яшчэ двойчы ўзначальваў польскі ўрад.
100-я гадавіна стварэння Урада нацыянальнай абароны адкрывае святкаванне 100-годдзя Варшаўскай бітвы.
вс