Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае радыё далучаецца да ўшанавання герояў Варшаўскага паўстання

01.08.2020 08:19
У суботу споўніцца роўна 76 гадоў з дня пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года.
    .
Старшыня праўлення Польскага радыё А. КаміньскаPhoto: PAP/Paweł Supernak

Кампанія #BohaterON накіравана на ўвекавечанне памяці герояў крывавага паўстання ў польскай сталіцы, якое пачалося амаль 76 гадоў таму.

Гэтыя намаганні, якія робяцца ўжо пяты год, таксама накіраваны на аказанне дапамогі ацалелым паўстанцам, большасць з якіх цяпер старэйшыя за 90 гадоў. Ажыццяўляецца збор сродкаў на іх паўсядзённыя патрэбы.

Як і кожны год, Польскае радыё з'яўляецца часткай кампаніі. Сёлета ў сувязі з каранавірусам рамках акцыі #BohaterON, палякі адпраўляюць лісты падзякі і ахвяраванні ветэранам.

«На працягу амаль 100 гадоў місія Польскага радыё заключалася ў тым, каб распаўсюджваць і ўмацоўваць нашы агульныя каштоўнасці і перадаваць традыцыі праз эфір», – заявіла старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска.

У суботу споўніцца роўна 76 гадоў з дня пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года.

Крывавае паўстанне працягвалася 63 дні. Гітлераўцы зраўнялі горад з зямлёй і былі забітыя каля 18 тыся паўстанцаў і 200 тысяч мірных жыхароў.

Польскія заканадаўцы ў мінулым годзе прынялі адмысловую рэзалюцыю, у якой заявілі, што Варшаўскае паўстанне было «адной з самых гераічных і трагічных польскіх бітваў Другой сусветнай вайны» і найбуйнейшай ваеннай аперацыяй падпольнага руху Супраціву ў акупаванай немцамі Еўропе.

PR/эж