Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб тым, што на працягу сутак у краіне выяўлена 658 новых заражэнняў каранавірусам Sars-Cov-2. Трэці дзень запар фіксуюцца самыя вялікія скачкі колькасці выпадкаў заражэнняў з пачатку эпідэміі ў Польшчы. За апошнія гадзіны ад гэтай хваробы памерлі 5 чалавек.
Такім чынам колькасць смяротных ахвяр COVID-19 у Польшчы ўзрасла да 1 721, а выпадкаў заражэння да 46 346.
Самая вялікая колькасць новых выпадкаў заражэння выяўляецца на поўдні Польшчы – у Сілезіі і Малапольшчы.
IAR/эж