Парад а з нагоды стагоддзя Варшаўскай бітвы 1920 года, павінен быў адбыцца ў цэнтры польскай сталіцы 15 жніўня.
Мерапрыемства ладзілася Міністэрствам нацыянальнай абароны, у ім павінны былі прыняць удзел польскія салдаты і вайскоўцы з саюзных краінаў па блоку НАТА.
Бітва за Варшаву вялася з 12 па 25 жніўня 1920 года. Чырвоная Арміі пад камандаваннем Міхаіла Тухачэўскага падышлі да польскай сталіцы. Польскія войскі на чале з маршалам Юзэфам Пілсудскім контратакавалі, вымусіўшы бальшавікоў адступіць.
Чакаецца, што ў гэтым годзе па ўсёй Польшчы будзе праведзена мноства культурных, рэлігійных і ваенных мерапрыемстваў у азнаменаванне пераможнай Варшаўская бітвы, якая, як мяркуюць, выратавала маладую незалежнасць Польшчы і перадухіліла распаўсюджванне бальшавіцкай рэвалюцыі на Заходную Еўропу.
Польшча паведаміла аб новым рэкордным штодзённым росце колькасці заражаных каранавірусам у аўторак.
IAR/эж