У Польшчы выкрыта 594 новыя выпадкі заражэння SARS-CoV-2. Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 56 тыс. 684 выпадкі каранавіруснай інфекцыі.
За суткі памерла восем пацыентаў ва ўзросце ад 37 да 83 гадоў. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 1 тыс. 887 чалавек.
Выздаравела 39 тыс. 140 пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба развіваецца ў выпадку заражэння каранавірусам.
2 тыс. 35 пацыентаў, хворых COVID-19, шпіталізаваныя, з іх 81 чалавек падключаны да штучнай вентыляцыі лёгкіх. 103 тыс. 805 чалавек знаходзяцца на самаізаляцыі паводле рашэння санітарна-эпідэміялагічнай службы, 9 тыс. 477 чалавек на каранціне з пацверджанай інфекцыяй.
вс