Праект чарговай пастановы Рады Міністраў прадугледжвае пашырэнне спіса краін, з якіх забаронены паветраны руху ў Польшчу. Агулам у спісе будзе 63 краіны свету. Кітай і Расію з гэтага спісу ўрад Польшчы прыбірае, а з'явяцца там Бельгія, Іспанія, Румынія ды Індыя.
У адпаведнасці з праектам урадавай пастановы, спіс краін, з якіх забаронена пасажырскія рэйсы, павялічыўся на 19 краінаў.
У спіс забароненых краін і тэрыторый увайшлі: Аруба, Беліз, Венесуэла, Гібралтар, Манака, Бельгія, Іспанія, Лівія, Французская Палінезія, Албанія, Філіпіны, Гамбія, Індыя, Ліван, Мальта, Намібія, Парагвай, Сан-Марына, Румынія, Сінт-Маартэн, Пуэрта-Рыка, Віргінскія выспы ЗША і Фарэрскія выспы.
Новыя абмежаванні будуць дзейнічаць з 26 жніўня па 8 верасня. Забарона на палёты не распаўсюджваецца, на самалёты, якія выконваюць рэйсы па загадзе прэмʼер-міністра або са згоды прэмʼера. Забарона таксама не распаўсюджваецца на ваенныя рэйсы.
PAP/эж