Беларуская Служба

Чарговая сустрэча ў прэм’ера па справе Беларусі адбудзецца праз два-тры тыдні

27.08.2020 07:40
Учора кіраўнік польскага ўрада абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі ўсіх парламенцкіх фракцый.
Матэвуш Маравецкі PAP/Paweł Supernak

Праз два-тры тыдні, у залежнасці ад развіцця падзей, адбудзецца чарговая сустрэча прэм'ер-міністра з прадстаўнікамі ўсіх парламенцкіх фракцый па справе Беларусі.

Учора амаль аднагалосна кіраўнік урада і прадстаўнікі ўсіх палітычных сілаў, прысутныя на сустрэчы згадзіліся, што суверэнная Беларусь - у інтарэсах Польшчы. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама прадставіў новыя падрабязнасці плана дапамогі рэпрэсаваным беларусам.

У бліжэйшым часе прэм’ер прадставіць графік польскай дапамогі для Беларусі.  Гаворка ідзе пра прэзентаваны ў палове жніўня ў Сейме 5-балавы план „Салідарныя з Беларуссю”.

- Дапамога рэпрэсаваным асобам, студэнтам, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, паскарэнне ўязных і візавых працэдураў.

Нагадваў Матэвуш Маравецкі.   

„Пытанне візаў павінна быць вырашанае неўзабаве”, - паведаміў пасля ўчарашняй сустрэчы з прэм’ерам прадстаўнік „Грамадзянскай кааліцыі”  Роберт Тышкевіч (Robert Tyszkiewicz).

- Падчас сустрэчы прагучала аб’яцанне, што цягам бліжэйшых дзён Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтуе адмысловую пастанову, якая рашуча спросціць працэдуру перасякання мяжы для беларусаў.

Бюджэт польскай праграмы „Салідарныя з Беларуссю” складае 50 мільёнаў злотых (больш за 11 мільёнаў еўра), а яго размеркаваннем зоймецца ў асноўным Міністэрства замежных спраў Польшчы.

IAR/аз