Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ПЭН-кулб Польшчы звярнуўся да Беларусаў: Мы не можам маўчаць

27.08.2020 09:19
Польскія літартары абураныя адсутнасцю свабоды слова і нахабнай фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Kolejny dzień protestów na Białorusi
Kolejny dzień protestów na BiałorusiPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Польскія літаратары апублікавалі заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі. Пэн-клуб выступае супраць гвалту з боку беларускай дзяржавы і падтрымлівае імкненне беларусаў да свабоды:

У Беларусі ўжо шмат дзён ідзе акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. Афіцыйна паведамленыя, адкрыта ілжывыя вынікі не прызнаюцца вялікай часткай грамадства і міжнароднай супольнасцю, у тым ліку Еўрапейскім саюзам.

Мы падтрымліваем справу пратэстоўцаў, патрабуем павагі да правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі, заклікаем тых, каму яны дарагія, заклікаем грамадскія арганізацыі і ўрады зрабіць усё, што можа перадухіліць масавыя злачынствы ў Беларусі і падтрымаць краіну на шляху да свабоды.

Польскі Пэн-клуб абураны адсутнасцю свабоды слова і нахабнай фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. ПЭН клуб падтрымлівае змаганне за асноўныя правы чалавека і выказвае салідарнасць беларускаму грамадству. Польскія літаратары звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам зрабіць усё магчымае каб не дапусціць праліцця крыві ў Беларусі.

аев