Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы заклікаў РФ адмовіцца ад планаў умяшальніцтва ў Беларусі

27.08.2020 17:31
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі нагадаў Лукашэнку, што „норма – гэта дыялог, а не дыктатура”.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Paweł Supernak

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расійскую Федэрацыю адмовіцца ад планаў умяшальніцтва ў Беларусі.

„Урад Польшчы заклікае Расію неадкладна адмовіцца ад планаў ваеннага ўмяшальніцтва ў Беларусі пад ілжывай падставай „аднаўлення кантролю”, - напісаў кіраўнік урада ў Твітэры.

Ён нагадаў, што ваеннае ўмяшальніцтва – гэта варожае дзеянне, якое парушае міжнароднае права і правы чалавека беларусаў свабодна вырашаць пра свой лёс.

Раней прэм'ер-міністр заклікаў да вызвалення апанентаў рэжыму, затрыманых у Беларусі. „Я звяртаюся да беларускіх уладаў з просьбай вызваліць незаконна затрыманых і дапытаных прадстаўнікоў апазіцыі. Норма – гэта дыялог, а не дыктатура. Каардынацыйны савет з'яўляецца правільным партнёрам для перамоваў для ўладаў у Мінску”, - напісаў Матэвуш Маравецкі.

Сёння ў 19-ы раз беларусы арганізоўваюць акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі

аз