У аўторак Міністэрства замежных спраў Польшчы пачало віктарыну па ведах пра Другую сусветную вайну. Тэст, які можна зрабіць на польскай, англійскай і рускай мовах, уключае пытанні пра пакт Рыбентропа-Молатава, капітана Пілецкага альбо канферэнцыю ў Ялце.
«Сёння мы пачынаем нашу віктарыну, якая прапагандуе веды пра Другую сусветную вайну і польскі сцяг сярод замежнікаў! Віктарына даступная на PL, EN і RU. Колькі балаў вы атрымаеце? Праверце і вылучыце іншых!» – заахвочвае Міністэрства замежных спраў у Twitter.
Амбасада запрапанавала зрабіць тэст амбасадам Эстоніі, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША, а ў англійскамоўнай версіі свайго профілю – таксама Міністэрству замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Віктарына з 18 пытанняў даступная тут.
ав