Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За апошнія суткі ў Польшчы пацверджаныя 550 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

01.09.2020 14:39
Ад Covid-19 памерлі чарговыя 19 чалавек. З учорашняга дня выздаравелі 392 чалавекі.
.
. PAP/EPA/Anthony Kwan / POOL

Прэс-сакратар міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч сказаў журналістам, што за мінулыя суткі зробленыя амаль 30 тысяч тэстаў і выяўленыя 550 выпадкаў інфекцыі.

-Для такой колькасці зробленых тэстаў лічба заражэнняў 550 невялікая. Ёсць адно ваяводства, у якім больш за 100 выпадкаў, гаворка пра Вялікапольшча, а астатнія менш за 100, у Сілезіі каля 50 заражэнняў.

Адначасова прэс-сакратар паінфармаваў, што колькасць заражэнняў бліжэйшым часам можа расці. Усё залежыць ад лакалізацыі ачагоў.

Агулам лабараторныя тэсты ў Польшчы пацвердзілі амаль 68 тысяч заражэнняў каранавірусам. Колькасць смяротных выпадкаў у Польшчы складае 2 тысячы 58 чалавек, а 47 тысяч 30 чалавек выздаравелі.

ав