Беларускі Дом у Варшаве працягвае аказваць дапамогу беларусам, якія адчуваюць сябе пад пагрозай. Раней арганізацыя дапамагала пацярпелым у сутычках з сілавікамі атрымаць медычную дапамогу, рэабілітацыю і побыт у польскіх санаторыях.
Зараз Беларускі Дом шукае валанцёраў якія будуць дапамагаць беларусам уладкавацца ў Польшчы.
- Наша ідэя, каб за кожнай з беларускіх асобаў, якія пераедуць, замацаваліся асобы з Польшчы і каб яны дапамагалі ў побытавых справах: у тым як атрымаць рэгістарцыю, часовы від на жыхарства, як схадзіць да доктара, у якія крамы лепш ездзіць, на якіх запраўках лепш запраўляцца. Каб проста дапамаглі ім у першых кроках тут у Польшчы. - кажа Алесь Зарэмбюк, старшыня Беларускага Дому ў Варшаве.
Кожны жадаючы стаць валанцёрам можа запоўніць заяўку, якая з’явілася на старонцы ў фейсбуку арганізацыі.
аев